Нільс Бор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Бор, Нільс (па-дацку: Niels Henrik David Bohr) (7 кастрычніка 1885 – 18 лістапада 1962) — дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі.
Бацька Нільса Бора, Крысціян Бор, быў прафесарам фізіалогія. Разам са сваім бацькам і братам Гаральдам Бор рэгулярна вёў дыскусіі на навуковыя тэмы, гэтыя дыскусіі ўзмацнялі ў абодзвюх братоў інтэрэс да прыродазнаўчых навук, а таксама значна паўплывалі на іх далейшы жыццёвы шлях. Гаральд Бор стаў праз некаторы час прафесарам матэматыкі, а Нільс Бор аддаў перавагу вывучэнню фізікі. Яго брат быў акрамя таго вядомым і папулярным дацкім футбалістам і гуляў за нацыянальную зборную Даніі. Нільс Бор таксама гуляў у футбол і быў уратаром першай дацкай футбольнай лігі.
У 1922 годзе Нільс Бор атрымаў Нобелеўскую прэмію за выдатныя дасягненні ў галіне фізікі: вывучэньне структуры атама.