Міхал Казімір Агінскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Агінскі, Міхал Казімір (1730 (ці 1728) - 31 траўня 1800) - вялікі гетман літоўскі, мэцэнат, кампазытар.
[рэдагаваць] Біяграфія
Прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду: ягоны бацька, Юзаф, быў ваяводам Троцкім; маці, Ганна, - з роду магнатаў Вішнявецкіх.
З 1748 году быў чашнікам літоўскім, пісарам польным і генэрал-маёрам войскаў літоўскіх. Ажаніўся з дачкою Вялікага канцлера літоўскага Міхала Чартарыйскага, атрымаў Слонімскую эканомію.
З 1764 году - ваявода віленскі, з 1768 году - вялікі гетман літоўскі. У 1781 годзе прызначаны намесьнікам Літоўскай правінцыі, у 1782 годзе выехаў за мяжу, быў у Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, потым у Англіі. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма Другога, каб вярнуць свае маёнткі ў Расейскай імпэрыі. У 1793 годзе адмовіўся ад гетманскай булавы, выехаў у Вену, у 1795 годзе прысягнуў на вернасьць Кацярыне Другой. Апошнія гады жыцьця правёў у Італьянскай Флярэнцыі, дзе і памёр.