Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Мартыралёг Беларусі - Вікіпэдыя

Мартыралёг Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Мартыралёг Беларусі — грамадзкае гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі (першапачаткова "Таварыства памяці ахвяраў сталінізму"). Арганізацыя была ўтвораная 19 кастрычніка 1988 году. Гэтая ж дата лічыцца днём утварэньня Беларускага народнага фронту. У гэты дзень у Менску ў Чырвоным касьцёле (за савецкім часам "Дом кіно") адбылося ўстаноўчае паседжаньне "Мартыралёгу Беларусі" і на ім жа Зянон Пазьняк выступіў зь ініцыятывай стварэньня Беларускага народнага фронту "Адраджэньне" на ўзор ужо створаных тады народных франтоў у Балтыі.

"Мартыралёг Беларусі" займаецца асьветніцкай і дасьледніцкай дзейнасьцю, зьбірае інфармацыю пра злачынствы сталінскіх часоў і камунізму. 17 кастрычніка 2004 быў афіцыйна адкрыты вэбсайт арганізацыі, на якім сабраныя тысячы імёнаў ахвяраў камунізму.

[рэдагаваць] Экспэртная Рада

  • Ларыса Андросік (нар. 1967), гісторык. Скончыла Беларускі Інстытут культуры (1988). Архіварыюс і каардынатар праграмы “Архіў Найноўшай Гісторыі” гуманітарнага фонду “Наша Ніва” (з 1995 да 2000), старшыня грамадзскага аб’яднаньня ”Дыярыюш” (з 2000). Аўтарка артыкулаў і кніг пра пазацэнзурны друк і дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі.
  • Вацлаў Арэшка (нар. 1955), культуроляг. Скончыў БелАМ і асьпірантуру. Сябра рады грамадзкага аб’яднаньня “Дыярыюш” (з 1999), каардынатар праграмы “Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных”. Сябра міжнароднай арганізацыі "Мэмарыял". Адзін зь ініцыятараў і каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”.
  • Нона Васілеўская гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Скончыла БДУ. З 1966 году працуе ў інстытуце гісторыі АН Беларусі. Дасьледуе культурныя пераўтварэньні ў Беларусі ў 1921-1941 г.
  • Валянціна Вяргей (нар. 1946), археоляг. Кандыдат гіст. навук (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ, Гарадзенскім пэдінстытуце, з 1978 у інстытуце гісторыі АН Беларусі. Спэцыяліст у гістарыяграфіі археалёгіі Беларусі і гісторыі насельніцва беларускага Палесься ў жалезным веку. Адна з аўтараў кнігі “Беларуская археалёгія”. Сяброўка “Камітэту-58”.
  • Радзім Гарэцкі (нар. 1928), геоляг. Акадэмік АН Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Прэзыдэнт Беларускага геалягічнага таварыства, галоўны рэдактар часопісу “Літасфэра”, старшыня Аб’яднаньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" (1993-2001). Старшыня Экспэртнае рады “Мартыралёгу”.
  • Сяргей Дубавец (нар. 1959), літаратар. Скончыў БДУ (1984), выдавец нелегальных выданьняў за савецім часам, рэдактар газэт “Свабода” (1990) і “Наша Ніва” (1991-2000), кніг пра пэрыяд сталінскага генацыду, аўтар перадачы “Вострая Брама” на Радыё Свабода (з 1997).
  • Алег Іоў (нар. 1957), археоляг. Кандыдат гіст. навук (1991). Скончыў БДУ (1984). У 1979-94 і з 1995 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, у 1994-95 навуковы рэдактар у выд-ве “Беларуская энцыкляпэдыя”. Дасьледуе гісторыю Беларусі 9-13 ст., Тураўскае княства. Удзельнік эксгумацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (1988, 1997-98).
  • Мая Кляшторная (нар. 1937), архітэктар. Дачка рэпрэсаванага ў 1937 паэта Тодара Кляшторнага. З 1937 да сярэдзіны 50-х гадоў правяла ў сталінскіх лягерах. Да 10 гадоў жыла у дзіцячым спэцпасёлку НКВД № 9 ў Акмалінскім раёне Карагандзінскай вобласьці. У Беларусь вярнулася пры канцы 50-х. Скончыла архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і Маскоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Сябра Саюзу Архітэктараў Беларусі. Сябра рады Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, адна з заснавальнікаў Мартыралёгу Беларусі. Навуковая кіраўніца гісторыка-культурнай каштоўнасьці “Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-40-х гадоў урочышча Курапаты”.
  • Мікола Крывальцэвіч (нар. 1957), археоляг. Скончыў гіст. ф-т МДПІ (1982). З 1987 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1988 навуковы экспэрт і спэцыяліст-археоляг эксгумацыі ў Курапатах. Заснавальнік таварыства “Мартыралёг Беларусі”. Аўтар кніг і артыкулаў пра вынікі дасьледаваньня курапацкіх пахаваньняў.
  • Ігар Кузьняцоў (нар. 1956), гісторык. Кандыдат гіст. навук, тэма дысэртацыі “Масавыя рэпрэсіі ў 1930-ыя гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору”. Дацэнт факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ. Сябра таварыства “Мэмарыял”, сябра грамадзкай рады Архіву Найноўшай гісторыі. Аўтар кніг і артыкулаў пра масавыя рэпрэсіі ў СССР.
  • Аляксандар Лукашук журналіст. Скончыў Інстытут замежных моваў у Менску, працаваў у газэтах, выдавецтвах, дакумэнтальным кіно (дзяржпрэмія за фільм "Дарога на Курапаты", 1994). Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. Сябра парлямэнцкай камісіі ў справах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (1990-1995). Аўтар кніг і артыкулаў пра рэпрэсаваных і карнікаў НКВД.
  • Тацяна Процька (нар. 1951) гісторык. Кандыдат філязофскіх навук. Скончыла БДУ. Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту. Аўтарка кніг і артыкулаў пра масавыя рэпрэсіі ў СССР.
  • Ганна Соусь (нар. 1971), журналістка. Скончыла БДУ. Працавала ў выдавецтве “Паліфакт”, часопісе “Дело”, газэце “Народная воля”, ад 2000 – на Беларускай службе Радыё Свабода. Узнагароджаная прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру за сэрыю рэпартажаў з ўрочышча Курапаты. Каардынатар “Мартыралёгу”.
  • Ніна Стужынская (нар. 1955), гісторык. Кандыдат гіст. навук. Скончыла БДУ. Намесьніца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), прэзыдэнт Беларускай Жаночай Лігі. Узнагароджаная прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу “Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву 20-х гадоў ХХ ст.”.
  • Міхась Чарняўскі (нар. 1938), археоляг. Кандыдат гіст. навук (1971). Скончыў Менскі пэдінстытут. З 1966 супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Апублікаваў успаміны Ларысы Геніюш “Споведзь” (1990). Сябра “Камітэту 58”.
  • Георгі Штыхаў (нар. 1927), археоляг. Доктар гіст. навук, прафэсар. Скончыў БДУ і асьпірантуру. Сябра Беларусай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, першы прэзыдэнт асацыяцыі (1992-1994), адзін з заснавальнікаў дабрачыннага фонду “Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі”.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu