Літва старажытная
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Літва - гістарычны рэґіён, што аб'ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы. Па традыцыйнай вэрсіі тапонім "Літва" належыць да тэрыторый Гарадзеншчыны і Віленшчыны.
Першы раз Літва ўзгадваецца ў Квэдлінбурзкай хроніке пад 1009 годам у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Квэрфурцкага.
Гэтак жа сама - "літва", звалася балцкае племя, што жыла ў гэтым рэґіёне ў часы раньняга сярэднявечча.
Пэўны час Літва выступала як адно з гістарычных найменьняў ўсяе сучаснае Беларусі разам зь Вільняй (глядзі Вялікае княства Літоўскае).
Паводле вэрсіі М.Ермаловіча старажытная Літва знаходзілася прыкладна на стыку сучасных Берасьцейскае, Гарадзенскае і Менскае абласьцёў Беларусі.
Сёньня назва "Літва" болей асацыюецца зь Літоўскаю рэспублікай (Летуваю).