Латвійскі лат
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Латвійскі лат (па-латыску Lats, мн. Lati), код LVL) афіцыйная валюта Латвійскай Рэспублікі. Абрывіюецца як Ls. 1 латвійскі лат дзеліцца на 100 сантымаў (па-латыску santīms, мн. santīmi). Манэты эмітыяваныя ў наміналах 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сантымаў, таксама як 1, 2 і 100 латаў. Выдаюцца банкноты наміналам у 5, 10, 20, 50, 100 і 500 латаў. Таксама існуюць залатыя і срэбныя памятныя манэты наміналамі ў 2, 10, 20 і 100 латаў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Лат, як грашовая адзінка Латвійскай Рэспублікі, упершыню зьявіўся ў 1922 годзе, замяніўшы латвійскія рублі (Latvijas rubļi), і праіснаваў да 1940 году, калі Латвія была далучаная да СССР, і на яе тэрыторыі быў уведзены савецкі рубель. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі ў 1991 годзе, у абарот увайшлі часовыя грошы, якія таксама называліся латвійскімі рублямі. 5 сакавіка 1993 году была ўпершыню прадстаўленая банкнота ў 5 латаў. Грашовая рэформа была скончаная 20 чэрвеня 1998 году, з увядзеньнем асыґнацыі ў 500 латаў.
Пераход Латвіі на адзіную эўрапейскую валюту плянуецца не раней за 2008 год.
[рэдагаваць] Абменны курс
З 30 сьнежня 2004 году курс лата прывязаны да Эўра, і роўны 1.42287 Эўра за 1 лат. Паводле II Эўрапейскага Мэханізму Абмену Валюты, да якога лат быў далучаны 2 траўня 2005 году, кошт лата мусіць знаходзіцца ў дыяпазоне 7,5% ад гэтага курсу.
- 1 Lats (LVL) = 100 santīmu
-
- 1 LVL раўняецца (на 2 сакавіка 2005)
EUR 0.702804
USD 0.5320
GBP 1.0200
RUB 0.0192
SEK 0.0776
LTL 0.2040
EEK 0.0449
іншыя курсы: [1]
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- Банк Латвіі - Нацыянальны банк Латвійскае Рэспублікі