Каспар Бекеш
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бекеш, Каспар (1520 - 1579 гг.) - ваенны, палітычны дзяяч, атэіст і матэрыяліст.
[рэдагаваць] Біяграфія
Паходзіў з старадаўняга вугорскага роду. У 1557 г. служыў у Сямігродзе пры двары Яна Жыгімонта. У 1565 г. узначальваў пасольства ў Канстантынопаль, каб атрымаць ваенна-палітычную дапамогу ад турэцкага султана супраць цэсара Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Падтрымліваў нацыянальна-вызваленчы рух у цэсарскай Вугоршчыне.
Пасьля абраньня Стафана Баторыя каралём Рэчы Паспалітай удзельнічаў у няўдалых палітычных інтрыгах і спрабаваў рэалізаваць свае пляны з дапамогай зброі. У 1575 г. ягоныя войскі ўшчэнт разьбітыя, а досыць значныя зямельныя ўладаньні канфіскаваныя.
Памірыўшыся з Стафанам Баторыям, Бекеш стала асеў у Рэчы Паспалітай. Ваеннымі талентамі і асабістай мужнасьцю вызначыўся ў абароне Эльблянгу ў 1577 г. і ў полацкай кампаніі 1579 г.
Па хадайніцтву мясцовай шляхты ў 1579 г. атрымаў шляхецтва Вялікага княства Літоўскага, дадатковыя маёнткі, у тым ліку ў Гарадзенскім павеце.