Казімер Велікаселец
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Велікасе́лец Казiме́р (нарадзіўся 5 траўня 1945) — дапаможны біскуп Пінскае дыяцэзіі.
Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Вучыўся ў сэмінарыі ў Рызе, падчас навучаньня склаў шлюбы ў Ордэн Дамініканаў. Атрымаў сакрамэнт сьвятарства 28 кастрычніка 1980. З 1984 быў пробашчам у Ішкалдзі. 6 траўня 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскае дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж году адбылося рукаўскладаньне ў біскупа.