Дзень Сьвятога Духа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Дзень Сьвято́га Ду́ха, урачы́стасьць спасла́ньня Ду́ха Сьвято́га - вяснова-летняе сьвята, якое ў Каталіцкім касьцёле супадае з Тройцай, а ў Праваслаўнай царкве адзначаецца ў першы панядзелак па Тройцы.
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
У наступны за Тройцай панядзелак адзначаецца сьвята ў гонар Сьвятога Духа. Гэтае сьвята было усталяванае Царквой дзеля велічы Прасьвятога і Жыватворчага Духа, у процідзеяньне вучэньню ерэтыкоў, якія аспрэчвалі Боскасьць Сьвятога Духа і адзінасутнасьць Яго з Богам Айцом і Сынам Божым.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Малітва Сьвятому Духу
Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысьці нас ад усякай нечыстаты і спасі, Добры, душы нашы.