Генрых Глябовіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Глябо́віч Ге́нрых (1 ліпеня 1904 – 9 лістапада 1941) — беларускі ксёндз, прафесар тэалогіі універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Гродне. З 1936 году – пробашч парафіі ў Троках. Кожная праца і кожнае асяроддзе былі для яго магчымасцю прыцягваць душы да Божай справы. Ксёндз Генрых быў незвычайна ахвярным душпастырам, харызматычным кіраўніком у веры, апосталам еднасці хрысціянаў, сябрам для ўсіх, хто шукаў праўду. Сваім служэннем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяроддзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 траўня 1941 году склаў акт аддання Богу свайго жыцця як ахвяру за ратаванне веры ў моладзі. За душпастырскае служэнне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Catholic.By :: Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі.