Вікторыя (возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Во́зера Вікто́рыя (Ukerewe, па-ангельску: Lake Victoria) — возера тэктанічнага паходжання, размешчанае на Усходнеафрыканскім узвышшы, у катлавіне паміж Вялікім Заходнім разломам і Вялікім Усходнім разломам. Адносіцца да Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Бераг возера належыць да трох краін: Кеніі, Уганды і Танзаніі. Плошча паверхні 68,8 тыс. км², што выводзіць яго ў найвялікшае возера Афрыкі і трэцяе ў свеце.
Возера Вікторыя ляжыць у вытоках Ніла. Упадае ў Ніл вытокам Кагера, які прызнаны пачатак гэтай ракі. З возера так сама выцякае Белы Ніл.
У возеры развіта суднаходства. Мясцовыя жыхары жывуць з рыбалоўства. Каб павялічыць уловы рыбы ў возеры разводзяць нільскага акуня (Lates niloticus), але яго з'яўленне парушыла экасістэму возера. Многа эндэмічных гатункаў рыб апынулася на мяжы вымірання.
Асноўныя гарады на беразе возера: Мванза, Мусома і Кісуму. У некалькіх кіламетраў ад берага возера знаходзіцца сталіца Уганды Кампала, а Порт Бэл абслугоўвае сталіцу ў якасці порта.
Адкрыў возера ў 1858 годзе англійскі падарожнік Джон Спек, які назваў яго ў гонар брытанскай каралевы Вікторыі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вікторыя (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў