Аповесьць пра Трышчана
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аповесьць пра Трышчана — рыцарскі раман, твор перакладной старабеларускай літаратуры 16 ст. Зьяўляецца часткай т.зв. Познанскага зборніку. Аўтар перакладу невядомы. Дасьледчыкі мяркуюць, што пераклад узьнік у шляхецкім асяродзьдзі на Наваградчыне, а асноўнай крыніцай была вэнецыянская рэдакцыя пашыранага ў Эўропе рамана аб прыгодах рыцара Трыстана. Зрэшты апошняя чвэрць старабеларускае вэрсіі разыходзіцца з вэнецыянскай рэдакцыяй. Магчыма, што пераклад рабіўся зь невядомай сёньня, паўднёваславянскай рэдакцыі твора, пра што цьвердзіць загаловак да Познанскага зборніка: «Починаеться повесть о витезях с книг сэрбъских».