Аповесьць пра Баву
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аповесьць пра Баву — рыцарскі раман, твор перакладной старабеларускай літаратуры 16 ст. Зьяўляецца часткай т.зв. Познанскага зборніку. Аўтар перакладу невядомы. Дасьледчыкі лічаць, што пераклад узьнік у шляхецкім асяродзьдзі на Наваградчыне. Зьместам, сюжэтам і кампазіцыйныйнымі асаблівасьцямі твор сягае да адной з частак італьянскага цыклічнага рамана 15 ст. «Каралевічы Францыі», што апавядае пра Bueves d'Hanstone. Што праўда, старабеларуская вэрсія твору значна блізкая да франка-італьянскай народнай паэмы пра Buovo, якая, імаверна, была знаёма перакладчыку ў невядомай сёньня паўднёваславянскай апрацоўцы. У Познанскім зборніку твор меў асобны загаловак «Исторыя о княжати Кгвидоне». Старабеларуская вэрсія захавала асноўныя рысы італьянскіх узораў, дапусьціўшы нязначныя адхіленьні ад іх.