Альбэрта Маравіа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Маравіа, Альбэрта (па-італьянску:Alberto Moravia, сапраўднае імя: Alberto Pincherle) (28 лістапада 1907 - 26 верасьня 1990) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык.
Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасьці: сэксуальнасьць, адчужанасьць, а таксама экзыстэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі нэарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя зь яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і інш.)
У 1959-1962 гадах Альбэрта Маравіа быў старшынём італьянскага ПЭН-клюбу.
Займаўся палітыкай і з 1984 года да сьмерці прадстаўляў Італію ў Эўрапейскім парлямэнце.